Пра гэта заявіў сёньня на традыцыйным брыфінгу прэсавы сакратар АТА Андрэй Лысенка.
«Умовай для адводу цяжкога ўзбраеньня ад лініі судакрананьня зьяўляецца выкананьне першага пункту менскіх дамоўленасьцяў, а гэта спыненьне агню», — нагадаў Лысенка.
«112 абстрэлаў — гэта не паказчык спыненьня агню, таму пакуль мы не гатовыя цяжкое ўзбраеньне адводзіць», — падкрэсьліў сьпікер АТА.
У той жа час, паводле яго, украінскі бок ужо падрыхтаваў адпаведныя пляцоўкі для адводу ўзбраеньня.
Як паведамляе Interfax, у кіраўніцтве самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ўспрынялі як пагрозу зрыву менскіх дамоўленасьцяў гэтую заяву Андрэя Лысенкі. Пра гэта заявіў агенцтву прадстаўнік ДНР на перамовах з кантактнай групай АБСЭ па Ўкраіне Дзяніс Пушылін.
Ён падкрэсьліў, што ДНР «у сваю чаргу гатовая толькі да ўзаемнага адводу тэхнікі, як гэта прапісана ў комплексе захадаў па выкананьні менскіх пагадненьняў».
«Мы ня маем намеру дапусьціць, каб нашы апалчэнцы сталі папросту мішэнямі», — сказаў Пушылін.