Па вяртаньні ў Беларусь мінула чатыры месяцы, а ўсё не адпускае эўфарычнае пачуцьцё ад таго, чым аказалася для мяне жыцьцё на Бацькаўшчыне. Само сабой, гэта клімат, калі ўдыхаеш зь дзяцінства знаёмае паветра; прырода — найпрыгажэйшая ў сьвеце; людзі, сярод якіх ніякім бокам ня ўбачыш сябе чужым ці наежджым; мова, якую штодня чуеш у транспарце. Проста фізычна пачуваесься грыбам з гэтага лесу. Ёсьць, натуральна, і бюракратыя на кожным кроку, самае горшае ў сьвеце начальства (Караткевіч). Аднак усе выдаткі тутэйшага сацыяльнага ўладкаваньня ня могуць і блізка параўнацца з тым натуральным душэўным уздымам, які перажывае чалавек усяго толькі ад таго, што жыве на Бацькаўшчыне.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org