Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што дамовілася ў Менску «нармандзкая чацьвёрка». УЖЫВУЮ

Вынікі перамоваў. Пазыцыі бакоў. Камэнтары. ЖЫВЫ БЛОГ СВАБОДЫ

14:52 12.2.2015

Мэркель пра Менск: ёсьць пробліск надзеі, але застаецца шмат працы

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель па выніках перамоваў у Менску заявіла, што цяпер «ёсьць пробліск надзеі» для Ўкраіны.

14:48 12.2.2015

«Баюся мы сёньня-заўтра ўбачым абвастрэньне», — Канстанцін Калачоў

Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі палітоляг, кіраўнік «Палітычнай экспэртнай групы» Канстанцін Калачоў, камэнтуючы вынікі сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.

14:47 12.2.2015

Украінская дэлегацыя зь Менску адправілася ў Брусэль

Пра гэта на брыфінгу паведаміла народны дэпутат Украіны Ірына Герашчанка.

«Цяпер ўкраінская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам Украіны накіравалася ў Брусэль. Там будуць абмяркоўвацца і вынікі менскіх перамоваў, і агульная пазіцыя Ўкраіны і ЭЗ адносна таго, якімі павінны быць дзеяньні для таго, каб усе гэтыя дамоўленасьці, якія сёньня дасягнутыя былі выкананыя», — сказала яна.

14:14 12.2.2015

Парашэнка: Ёсьць дакладныя абавязаньні па вывадзе ўсіх замежных войскаў з тэрыторыі Ўкраіны

Я магу сказаць, што галоўнае, чаго ўдалося дасягнуць, — гэта тое, што з 00.00 15 лютага, у ноч з суботы на нядзелю, павінна быць абвешчана безумоўнае, без аніякіх папярэдніх умоваў паўсюднае спыненьне агню.

14:09 12.2.2015

Каспрук: Эўфарыі ад менскага саміту няма

Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што менская дамова пра спыненьне агню дасягнутая, бо Пуцін баіцца ўзмацненьня санкцыяў супраць Расеі.

«Пазытыў ёсьць у тым, што нейкі час, хай і не да канца вызначаны, будзе працягвацца замірэньне. Разам з тым мы памятаем, што ў верасьні такое самае замірэньне было, але расейскія войскі і сэпаратысты працягвалі абстрэльваць украінскія тэрыторыі. Гэта дае падставу ня верыць ні Пуціну, ні Расеі, ні тэрарыстычным фармаваньням, якія Пуцін стварыў на тэрыторыі Ўкраіны. Выглядае, што гэтае замірэньне патрэбнае Пуціну для таго, каб не былі ўведзеныя дадатковыя санкцыі, пра якія гаворыць Захад. Таму ён манэўруе. Але ў любым разе ён ня хоча адмаўляцца ад таго, каб Украіна перайшла пад кантроль Расеі тым ці іншым чынам. Таму Ўкраіна падчас замірэньня мусіць канцэнтраваць свае сілы. Захад і асабліва ЗША наўрад ці адмовяцца ад вайсковай дапамогі Ўкраіне, пра якую гаварылася раней.

13:42 12.2.2015

Алянд: дамоўленасьці ў Менску — палёгка для Эўропы і надзея для Ўкраіны

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд назваў дасягнутыя ў Менску дамоўленасьці «палёгкай для Эўропы» і «надзеяй для Ўкраіны».

13:36 12.2.2015

Парашэнка: Надзея Саўчанка хутка будзе вызваленая

Украінская вайскоўка Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам, будзе хутка вызваленая.

13:16 12.2.2015

Сэпаратысты заявілі пра шанец для ЛНР і ДНР у складзе Ўкраіны​.

13:15 12.2.2015

Дзяржаўныя СМІ пішуць пра Менск як тэрыторыю сусьветнай надзеі. Першыя палосы дзяржаўных газэт Беларусі прысьвечаныя перамовам па Ўкраіне.

13:14 12.2.2015

Аляксандр Лукашэнка: Мая задача была — у час падносіць патроны​

12:59 12.2.2015

Саміт скончаны. Дамовіліся пра спыненьне агню. Украіна не пагадзілася на фэдэралізацыю​

XS
SM
MD
LG