Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ці мір? 15 гадзінаў перамоваў

Мэркель і Алянд выехалі з аэрапорта ў Палац Незалежнасьці адным картэжам.

Ангела Мэркель і Франсуа Алянд
Ангела Мэркель і Франсуа Алянд

Украінская журналістка параўнала Палац Незалежнасьці зь Януковічавым Межыгор'ем

Выпад расейскага журналіста супраць Парашэнкі

Журналіст тэлеканалу «Расея» Павал Зарубін сустрэў прэзыдэнта Ўкраіны каля Палаца незалежнасьці выкрыкам:

«Навошта вашы войскі бамбяць мірнае насельніцтва Данбасу?» Парашэнка нічога не адкзаў, яго адвёў у будынак Аляксандар Лукашэнка.

Прызямліўся самалёт Уладзімера Пуціна, яго сустракае ганаровая варта і віцэ-прэм’ер Русы, яго чакае картэж з 20 аўтамабіляў. Пуцін прыляцеў праз гадзіну пасьля Парашэнкі.

Журналіста тэлеканалу «Расея», які дазволіў сабе выкрык на адрас прэзыдэнта Ўкраіны каля Палаца незалежнасьці, выдалілі з асьвятленьня саміту за нягодныя паводзіны.

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падкрэсьліў велізарнае міжнароднае значэньне менскай сустрэчы ў «нармандзкім фармаце». Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА. Сёньня вочы ўсяго сьвету прыкутыя да Менску, сказаў Парашэнка. Ён адзначыў, што паміж Украінай і Беларусьсю няма ніякіх двухбаковых праблем.

Лукашэнка запэўніў прэзыдэнта Ўкраіны, што Беларусь будзе рабіць усё магчымае для ўсталяваньня міру.

Лукашэнка вітаў Мэркель і Алянда

На парозе Палацу незалежнасьці кіраўнікоў ФРГ і Францыі сустрэў Аляксандар Лукашэнка, яны абмяняліся некалькімі фразамі і зайшлі ў будынак. Лукашэнка ўручыў Мэркель букет кветак.

Праз 15 хвілін прыбудзе Ўладзімер Пуцін, і адбудзецца супольнае фатаграфаваньне.

«Увесь сьвет сёньня чакае, або сытуацыя пойдзе шляхам дээскаляцыі, дамоўленасьці, спыненьня агню, адводу ўзбраеньняў і спыненьня гібелі людзей, або, калі Менск ня стане гэтым сымбалем, сытуацыя пойдзе фактычна ўразнос. Я перакананы, што ёсьць рызыка, што яна выйдзе з-пад кантролю», — заявіў Пётар Парашэнка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

Франсуа Алянд і Ангела Мэркель правядзе «кароткую размову» з кіраўніком украінскай дзяржавы Пятром Парашэнкам перад сустрэчай з Уладзімерам Пуціным у Менску, перадае Reuters. Пачатак перамоваў заплянаваны на 21:00.​

У Палац незалежнасьці прыбыў Пуцін

Журналiст тэлеканалу "Расія" Павал Зарубiн сустрэў Парашэнку крыкам: "Зачем ваши войска бомбят мирных жителей Донбасса". Яго вывелi праз чорны ход

Брытанскі прэм’ер засьцярог ад «залагоджваньня» Расеі

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран 11 лютага засьцярог ад «залагоджваньня» Расеі напярэдадні чатырохбаковага саміту ў Менску, на якім спрабуюць спыніць вайну ва ўсходняй Ўкраіне.

Пятро Парашэнка праводзіць трохбаковую сустрэчу з Франсуа Аляндам і Ангелай Мэркель. Як перадае Інтэрфакс, адразу ж пасля гэтай сустрэчы пачнуцца перамовы ў «нармандзкім фармаце».

Прадстаўніца францускай дэлегацыі паведаміла журналістам, што перамовы ў нармандзкім фармаце пачаліся. Прэзыдэнты павінны былі выйсьці да журналістаў для супольнага фатаграфаваньня, але так і ня выйшлі.

Паводле іншай інфармацыі афіцыйныя перамовы пакуль не пачаліся, працягваюцца кантакты лідэраў краін чацьвёркі.

У доме прыёмаў МЗС аднавілася сустрэча кантактнай групы па мірным урэгуляваньні на Ўсходзе Ўкріаны, перадае Інтэрфакс.

Журналіст LifeNews забрахаў па-сабачы ў Палацы незалежнасьці ў Менску

Адзін з расейскіх журналістаў тэлеканала LifeNews забрахаў па-сабачы перад камэрамі ў Палацы незалежнасьці ў Менску напярэдадні пачатку перамоваў лідэраў дзяржаў у «нармандзкім фармаце».

Яму зрабілі заўвагу за неадэкватныя паводзіны, аднак з памяшканьня ня вывелі.

Размова лідэраў Германіі, Расеі, Украіны і Францыі праходзіць учатырох, без удзелу дэлегацый, перадае БЕЛТА.

Расейскія СМІ: лідэры сэпаратыстаў ужо чакаюць у Менску

Лідэры самаабвешчаных «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі прыехалі ў Менск, каб падпісаць дакумэнт па ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ў выпадку посьпеху перамоваў лідэраў «нармандзкай чацьвёркі».

Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», цытуючы «інфармаваную крыніцу».

Перамовы пачаліся. Без удзелу прэсы
Перамовы пачаліся. Без удзелу прэсы

Фотагалерэя: Дыпляматычны трыюмф Лукашэнкі

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG