Суркоў у Менску, пацьвердзіў Макей
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў знаходзіцца ў Менску. Гэта пацьвердзіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.
Макей: мы занялі такую пазыцыю па Ўкраіне не таму, што хочам спадабацца камусьці
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў журналістам у кулюарах сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі», што рашэньне пра правядзеньне саміту ў Менску было прынятае у нядзелю. «Наш досьвед дазволіў хутка падрыхтавацца», — сказаў Макей.
Міністар таксама заявіў: «Мы занялі такую пазыцыю па Ўкраіне не таму, што хочам спадабацца камусьці. Само жыцьцё прымушае нас так дзейнічаць».
Удзельнікі перамоваў выйшлі да прэсы для пратакольнага фатаграфаваньня. Побач з эўрапейскімі лідэрамі - Аляксандар Лукашэнка.
Перамовы ў Менску працягваюцца за зачыненымі дзвярыма і ўжо без Лукашэнкі. Да лідэраў дзяржаваў далучыліся міністры замежных справаў: Украіны Дзьмітры Клімкін, Расеі Сяргей Лавроў, Нямеччыны Франк-Вальтер Штанмайер ды Францыі Ляран Фабіюс.
Макей: «Радыкальнага паляпшэньня стасункаў з Эўропай мы не чакаем»
Расейскага журналiста, якi ўсчынiу скандал пры прыездзе Парашэнкi, нiхто з Палацу незалежнасьцi, як высьветлілася, не выганяу. Ён дзьве гадзiны прасядзеу у прэс-цэнтры, а пасьля яму дазволiлi выйсьцi. Пасьля да яго падыйшлі па інтэрвію ўкраінскія журналісткі. Калі ён тлумачыў свае паводзіны, то ў тым ліку сказаў: "Я давяраю той інфармацыі, якую перадаюць мае калегі, якія працуюць на Данбасе. Я ім веру, бо мае калегі ня хлусяць."
У Палацы Незалежнасьці завяршыліся перамовы лідэраў "нармандзкай чацьвёркі" з удзелам членаў дэлегацый. У такім складзе перамовы доўжыліся больш за паўтары гадзіны, перадае БЕЛТА. Зараз яны працягнуцца ў вузкім фармаце.
Міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, які выйшаў з залі з іншымі членамі дэлегацый, паведаміў, што «перамовы ідуць лепш, чым супэр».
Парашэнка ненадоўга пакідаў перамовы «нармандзкай чацьвёркі» для званка ў генштаб
Намесьнік кіраўніка МЗС Расеі пра перамовы: Ідзе напружаная праца і дыскусія
Згодна зь неафіцыйнай інфармацыяй, ва ўдзельнікаў перамоваў цяпер заплянаваная вячэра. чытаць далей >
Карыкатура: "Настоящее время"
Лукашэнка паціскае ўсім рукі (ВІДЭА)
МЗС Нямеччыны паведамляе, што перамовы ідуць няпроста.
У Твітэры паведамляецца, што перамовы скончыліся, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацьвярджаецца. Паведамленьняў для прэсы не паступала.
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ўкраіны Валеры Чалы паведамляе ў Твітэры, што перамовы працягваюцца, працы яшчэ гадзінаў на 5-6. "Пайшла барацьба нэрваў".
Брытанская Telegraph піша пра рознагалосьсі паміж Украінай і Расеяй.
1 — лінія разьмежаваньня: Кіеў патрабуе вярнуцца да той, што была прапісаная ў Менскіх верасьнёўскіх пагадненьнях.
2 — Кіеў настойвае на вывадзе расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, Масква сьцьвярджае, што іх там няма.
3 — міжнародны кантроль над расейска-украінскай мяжой, супраць якога выступае Масква.
4 — статус Данбаса: Украіна згодная на пашырэньне паўнамоцтваў, Расея патрабуе дадатковых гарантый.
Больш за дванаццаць гадзінаў працягваюцца перамовы лідэраў «нармандзкага чацьвёркі» ў Менску, перадае Інтэрфакс. Канцлер ФРГ Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін вядуць перамовы ў фармаце нон-стоп. Сустрэча перарывалася толькі аднойчы для таго, каб правесьці цырымонію сумеснага фатаграфаваньня.