Лідэры самаабвешчаных «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі прыехалі ў Менск, каб падпісаць дакумэнт па ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ў выпадку посьпеху перамоваў лідэраў «нармандзкай чацьвёркі».
Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», цытуючы «інфармаваную крыніцу».
«Захарчанка і Платніцкі знаходзяцца ў Менску. Калі перамовы лідэраў „Нармандзкай чацьвёркі“ завершацца посьпехам, плянуецца, што лідэры ДНР і ЛНР паставяць свае подпісы пад выніковым дакумэнтам», — сказаў суразмоўца «Інтэрфаксу».
Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма. Між тым пра тое, што Захарчанка і Платніцкі знаходзяцца ў Менску, таксама паведаміў Першы канал расейскага тэлебачаньня.