Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт «нармандзкай чацьвёркі» пройдзе ў Палацы Незалежнасьці


Дакладны час пакуль не вядомы, чакаецца, што сустрэча Пятра Парашэнкі, Ангелы Мэркель, Франсуа Алянда і Ўладзімера Пуціна распачнецца ўвечары.

Сустрэча лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі павінна адбыцца ў Палацы Незалежнасьці. Аб гэтым паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». На сустрэчу ўжо акрэдытавана больш за 300 замежных журналістаў.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка едуць у Менск на перамовы па сытуацыі ў Данбасе. Пра магчымасьць сустрэчы ў «нармандзкім» фармаце было абвешчана 8 лютага. Аляксандр Лукашэнка пацьвердзіў гатовасьць Беларусі арганізаваць сустрэчу яшчэ падчас свайго кароткатэрміновага адпачынку ў Сочы. Цяпер Лукашэнка вярнуўся ў Менск. У Менску прадпрымаюцца падвышаныя захады бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG