Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-намесьніка міністра судзяць за карупцыю


Дом Фёдара Лісіцы
Дом Фёдара Лісіцы

Як паведаміла прэсавая сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, пачатак працэсу аб 11 гадзіне. Лісіцу прад’яўленае абвінавачваньне па ч.3 артыкула 424 КК (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі). Працэс адкрыты. Лісіца дагэтуль застаецца пад вартай.

Паводле зьвестак сьледзтва, Фёдар Лісіца, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства лясной гаспадаркі рабіў рамонт у службовай кватэры ў аграгарадку Ждановічы. А ў 2005 годзе Лісіца незаконна завалодаў участкам зямлі плошчай 0,95 га і пабудаваў там катэдж. Участак знаходзіцца ў водаахоўнай зоне каля вёскі Ясковічы Салігорскага раёну і адносіўся да земляў дзяржаўнага ляснога фонду, паведаміла БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG