Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карумпаваны чыноўнік набудаваў сабе дамоў


Сталі вядомыя падрабязнасьці карупцыйнай справы былога намесьніка міністра лясной гаспадаркі Беларусі Фёдара Лісіцы.

Як паведамляе першы канал БТ, арыштаваны цяпер Фёдар Лісіца незаконна пабудаваў і прыватызаваў некалькі дамоў.

Першы дом ля возера чыноўнік пабудаваў яшчэ ў часы працы ў Старобінскі лясгасе ў 2005 годзе:

«У водаахоўнай зоне вырасла ўтульная віла. Па адной з вэрсій, амаль гектарам зямлі, якая ўваходзіць у дзяржаўны лясны фонд абвінавачаны завалодаў незаконна. Будоўля прывяла да разбурэньня глебы і дэградацыі земляў, шкоды навакольнаму асяродзьдзю, якую ацанілі ў больш чым мільярд рублёў. Але і на гэтым чыноўнік не спыніўся. За кошт усё таго ж лясгаса пабудаваў службовае жыльлё. Невялікае, усяго на 250 квадратных мэтраў. Службовым дом заставаўся нядоўга і неўзабаве быў прыватызаваны на ільготных умовах. Ужо на пасадзе намесьніка міністра Лісіца працягнула інвэставаць у нерухомасьць»,— паведамляе БТ.

Канстанцін Шалькевіч, прэсавы сакратар МУС Беларусі паведаміў:

«У прыватнасьці, было ўстаноўлена, што Фёдар Лісіца зрабіў рамонт у двухузроўневай кватэры за кошт сродкаў інавацыйнага фонду лясной гаспадаркі. Сума незаконна выдаткаваных сродкаў склала каля 300 мільёнаў рублёў. Вынікам працы апэратыўнікаў стала ўзбуджэньне крымінальнай справы «злоўжываньне службовым паўнамоцтвамі».

Падрабязнасьці крымінальнай справы Фёдара Лісіцы пазьней на нашым сайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG