Як паведамляе тэлеканал, у Пясках і на тэрыторыі Данецкага аэрапорта засталіся байцы «Правага сэктару». Добраахвотнікі трымаюць абарону пад шалёнымі абстрэламі ворага, гаворыцца ў сюжэце. У пасёлку Пяскі, што пад Данецкам, фактычна не засталося ні мірных жыхароў, ні ацалелых дамоў.
«Наша артылерыя, наколькі мы можам меркаваць, ня ў стане здушыць праціўніка, — пракамэнтаваў камандзір роты Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. — Абарону таго, што засталося ад пасёлка, забясьпечваюць добраахвотнікі «Правага сэктару». Байцы скардзяцца на недахоп зброі.