Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: няхай ня думаюць, што, дагаджаючы некаму, мы будзем ваяваць з Захадам


Падчас прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе спакойна выбудоўваць адносіны з Захадам.

«Мы ні на ёту не адышлі ад шматвэктарнасьці ў нашай зьнешняй палітыцы. Так, на Ўсходзе жывуць родныя нашы людзі. На Захадзе — Польшча, Літва — мы жылі зь імі некалі ў адной дзяржаве, гэта гісторыя. Куды дзенеш тое, што сёньня Захад — высокатэхналягічны? Сёньня з Захадам імкнуцца супрацоўнічаць усе, нават Расея гэтага хоча. Дык ці можна нас папракаць за тое, што мы хочам спакойнага жыцьця з Захадам?»

Паводле Лукашэнкі, адной з асноўных прычын канфлікту і страты часткі тэрыторыі Ўкраінай была бязглуздая геапалітычная палітыка.

«Дык чаго нам ерапеніцца? Калі мы пачнём бадацца і ваяваць з нашымі суседзямі, міру ня будзе. Прыклад гэтаму — Украіна», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь ніколі не адыходзіла ад сваіх абавязаньняў у рамках саюзнай дзяржавы.

«Рускі народ і Расея — для мяне сьвятое. Але і на Захадзе я цяпер ворагаў ня бачу. Таму няхай ня думаюць, што, дагаджаючы некаму, мы будзем ваяваць з Захадам. Можа, яшчэ і Расеі давядзецца выкарыстоўваць гэтую нармальную пазыцыю Беларусі ў нармалізацыі пэўных працэсаў», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ніколі не спрабаваў гуляць з Эўразьвязам:

«Дайце факты, дзе я паддобрываюся да Захаду. Мы ніколі не падлашчваліся да Захаду, не стаялі на каленях, і гэта мая прынцыповая пазыцыя. Лукашэнка любімы на Захадзе ніколі ня будзе. Мы ніколі не стаялі на каленях, ні перад Захадам, ні перад Усходам. Гэта камусьці хочацца, каб нас прыціснулі, прыдушылі, каб мы на каленях стаялі, і, як ні дзіўна, апошнім часам гэта мы чуем ад Расеі. Хоць мы цапаемся з Пуціным, мы зь ім сябры. У нас блізкія адносіны. І я ўсё сказаў яму ў вочы: чаму вы мяне асабіста і беларускі народ абражаеце? РБК і гэтак далей. Мы дамовіліся, што пасьля „Бацька — 1, 2, 3“ мы абразаў дапускаць ня будзем. Я яшчэ рэагую, ня думайце, што акасьцянеў за 20 гадоў. Але здрадніцтва шараханьня ад Расеі да Захаду ніколі ня будзе. Расея — сьвятое. Рускі народ, расейцы для мяне — сьвятое. На Захадзе я не хачу бачыць ворагаў і ня бачу. Але гэта не азначае, што склаў лапкі і нечага чакаю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG