Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньні Лукашэнку з Фэйсбука


Карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі, акрэдытаваны на сёньняшнюю прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, зьвярнуўся да сваіх сябраў у Фэйсбуку з просьбай падказаць магчымыя пытаньні.

Пытаньняў сабралася шмат. Усе задаць, відавочна, не атрымаецца, тым ня меней — цікава, якія менавіта пытаньні былі прапанаваныя для Аляксандра Лукаашэнкі. Прапануем частку зь іх чытачам сайту Свабоды.

Alexander Čajčyc: Якім, на думку Аляксандра Рыгоравіча, павінен быць наступны прэзыдэнт Беларусі?

Anna Krasulina: Когда он уже, наконец, уйдет. Когда народ скажет? Народ говорит.

Барыс Гарэцкі: Што за тэрарыстычны акт адбыўся ў беларускім інтэрнэце 20 сьнежня? І чаму дзяржаўныя органы ў парушэньне заканадаўства не адказваюць на афіцыйныя запыты пра гэта?

Aleh Hardziyenka: Дарагі АГЛ, 18 сьнежня на нарадзе па эканамічных пытаньнях вы сказалі: «Беларусь ня будзе бегчы за Расіяй і дэвальваваць нацыянальны рубель». І ўжо 19 сьнежня Нацбанк увёў 30% збор за куплю валюты, а з таго часу беларускі рубель дэвальваваўся на 40,5% (10 890 — 15 310). Как эта панімаць? І наогул, якая пэнсія ў Галіны Радзівонаўны?: ) у далярах

Tatsiana Snitko: Ці не пара вызваліць нарэшце палітычных вязьняў, якія вядомыя сваім патрыятызмам і вельмі патрэбныя Беларусі ў небясьпечны гістарычны момант?

Aleh Hardziyenka: А наогул цікава, чаму ён ня выказаў пакуль спачуваньні наконт абстрэлу Марыюпаля, выказаўшы, зь іншага боку, наконт Дэміса Русаса?

Natalka Babina: калі ўжо ён загаворыць па-беларуску

Aleh Hardziyenka: і дзе ён прападаў чатыры дні: зь пятніцы па сёньня!

Ulad Kazak: Пры якіx умовах РБ адновіць дзяржмяжу з РФ?

Uladzislaŭ Achromienka: Папрасіце назваць яго самыя вялікія свае памылкі.

Irina Krasovskaya: Где Захаренко, Гончар, Красовский и Завадский

Мацкевич Владимир: Хто зараз наш верагодны працiўнiк адпаведна з адноўленай абарончай дактрынай? І як беларускае войска рыхтуецца да агрэсii з усходу? Ці беларускае ў нас войска?

Andrej Cieraškoŭ: Калі вернецца амбасадар ЗША?

Leanid Sudalenka: Валер, прапаную задаць практычнае пытаньне: калі Беларусь пачне выконваць рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека?

Aliaksandr Vasilevich: Что будет делать беларуская армия, если русские нападут?

Anton Motolko: О, а спроси про восстановление границы и контроля между РФ и РБ. Можно даже уточнить — в связи с огромным потоком наркотиков (спайсы — курительные смеси) со стороны РФ. Т. е. не введение визового режима, а просто восстановление действующей контролируемой границы. Спасибо.

Sergey Vaganau: Амаль усе пытаньні вартыя, Валерый. І амаль на ўсе можна са стоадсоткавай упэўненасьцю прадбачыць адказы. Бо да сутнасьці пытаньняў яны вельмі рэдка маюць адносіны. Таму самае цікавае з лукашэнкаўскіх прэс-канферэнцыяў — гэта ягоныя абмоўкі, нечаканыя выразы... І ўсё ж я параіў бы запытацца, як ён ставіцца да абвінавачаньняў з боку блізкіх да Крамля палітыкаў і ідэолягаў асабіста яго і беларускай улады ў радыкальным нацыяналізьме?

Евгений Корженевский: Скільки в цьому році Лука попросить кредитів від РФ та Російського Союзу (ЄАС), яких жистачайше не хватаєт Бєларусіі? Чи знає Бацька, що ПМР нічого не отримала з 100М, що клянчила? Який вихід — гнути Назар-бая чи думати про повернення до бєла-червона-бєлаго сцяга?

Adaria Gushtyn: Пра «казла адпушчэньня» — дырэктара «Барысаўдрэва», на якога ўзвалілі ўсю віну за сарваную мадэрнізацыю. Сямашка тым часам працягвае сядзець у сваім крэсьле. А крымінальную справу супраць Батуры, як таго патрабаваў Лукашэнка, так і не распачалі. Хто пасьля такога захоча рызыкаваць і ісьці падымаць дзяржпрадпрыемствы?

Igor Soloduha: Запытайце, калі возьме прыклад з украінскага прэзыдэнта і пачне ў твітэры з народам размаўляць)

Alexandr Feduta: Что делать военнообязанному белорусу, если войска дружественного государства перейдут восточную границу без объявления войны?

Ivan Shyla: Хто маці Колі? Ніколі ня чуў адказу на гэта пытаньне.

Igor Soloduha: Ну і калі ўжо беларусізацыі сапраўднай чакаць і адпору «русскому миру», бо яны там ужо месяц панікуюць, што ў нас ушчамляюць расейскую мову)

Евгений Корженевский: Чи знає Лука, що бєларуський зайчик найбільш вразлива валюта, намертво прив«язано до расєйського старшого брата? Скільки буде коштувати долар? Ойро в Мєнську?

Виктор Реста: Ці адчуваеце Вы — АРЛ — зараз патрэбу пачаць раіцца з грамадзтвам наконт шляхоў выхаду з сытуацыі, у якой апынулася краіна? Ці ня трэба аб’яднацца ўсім сілам перад зьнешняй пагрозай сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці і падпісаць нейкую на гэты конт дамову, і спыніць пасьля гэтага перасьлед нацыянальнай эліты з надуманых прычын? Ня змог бы ён з урадам разгледзець прапановы грамадзкасьці аб шляхах выхаду зь дзеючага складанага стану эканомікі?

Алесь Асіпцоў: Задайце любое пытаньне, але няхай адкажа на беларускай мове — засьведчыць, што ён беларус...

Dźmitry Hurnievič: Цi будзе iзноў фальсыфiкаваць выбары, калi набярэ шмат галасоў, як у 2006-м?

Aliaksiej Maroz: Амаль усе краіны, якія ўваходзілі ў склад СССР (Расея, Украіна, Летува, Латвія, Эстонія) пасьля яго распаду вярнуліся да сваіх гістарычных (нацыянальных) сьцягоў. Пры тым, што гэтыя сьцягі выкарыстоўваліся калябаранцкімі фармаваньнямі падчас ВАВ. І толькі Беларусь зноўку вярнула відазьменены савецкі сьцяг, матываваўшы зьмену тым, што яго выкарыстоўвалі калябаранты. Ці не здаецца вам, што вяртаньне нацыянальнага сьцягу паспрыяла б аб’яднаньню нацыі? Ці існуе такая магчымасьць?

Aliaksiej Maroz: Паводле Канстытуцыі РБ мы маем 2 дзяржаўныя мовы, роўныя адна з адной. Аднак беларускамоўныя дзеці ня маюць ні беларускіх кубікаў, ні яркіх дзіцячых беларускамоўных кніжак на шчыльнай паперы, ні электрычных цацак, агучаных па-беларуску. Толькі расейскія. За ўсю гісторыю Незалежнасьці Беларусі ў кінатэатрах не было перакладзена ніводнага фільма на беларускую мову. У тым ліку і мультфільмаў. Кінасэансы толькі па-расейску. На дзяржаўным тэлебачаньні не паказваюць замежных фільмаў, сэрыялаў па-беларуску. Беларускамоўныя сем’і не адчуваюць той роўнасьці. Толькі прыцясьненьне. На жаль. Дзе тая роўнасьць, таварыш прэзыдэнт?

Сергей Пинчук: Спытайце, калі ласка, ці прымаюцца канкрэтныя меры па недапушчэньні «крымскага сцэнара» на Беларусі.

Andrus Klikunou: Рытарычнае.. Калі будуць адноўленыя дэмакратычныя прававыя мэханізмы ратацыі ўлады, якія існавалі да 1996 году? Калі, нарэшце, будзе на волі Статкевіч і іншыя палітзьняволеныя? Якія мэханізмы грамадзкага кантролю існуюць для прэзыдэнта Беларусі? «Абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна». Ці ня так?

Татьяна Северинец: Калі вы ўжо сыдзеце? Па-добраму, бо вельмі надакучылі!

Уладзімер Падгол: прапанаваў сваё пытаньне праз тэлефон:

«Ці будуць беларускія ўзброеныя сілы ваяваць за Расею, калі Ўкраіна захоча забраць Крым назад, бо згодна з палажэньнямі нядаўна ўхваленага закону „Аб ваенным становішчы“ прадугледжваецца супольны адпор агрэсіі супраць любога зь сябраў АДКБ?»

Апрача таго, шмат пытаньняў Лукашэнку прагучала ў камэнтарах да публікацыі на нашым сайце «Шэсьць самых жорсткіх пытаньняў Лукашэнку. Задайце сёмае»

і на старонцы Свабоды ў Твітэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG