Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

10:55 29.1.2015
Press-kit у Палацы Незалежнасьці. На асадцы - надпіс "Беларусь" і арнамэнт.

10:56 29.1.2015

Валер Каліноўскі цяпер знаходзіцца ў залі прэсавай канфэрэнцыі і распавядае:

«Гэтая заля ў Палацы незалежнасьці ніколі не выкарыстоўвалася для прэсавых канфэрэнцыяў. За 15 хвілін да пачатку загадалі адключыць мабільныя тэлефоны. Выйсьці з залі немагчыма, бо дзьверы на выхад — за сьпінай Лукашэнкі. Прывезьлі дэлегацыі дзяржаўнай прэсы з розных раёнаў, з кожнай вобласьці — па аўтобусу. Дзяржаўных журналістаў пасадзілі наперадзе, незалежных — у канцы залі. Радыё Свабода пасадзілі побач з УНІАН і Блумбэрг. Сярод незалежных журналістаў ёсьць „Эўрарадыё“, „Народная Воля“, „Наша Ніва“».

11:08 29.1.2015
Шматвэктарнасьць Лукашэнка падкрэсьліў у самым пачатку свайго "адкрытага дыялёгу"

11:09 29.1.2015

Лукашэнка:

«Тэмаў закрытых няма. Я гатовы адказаць на ўсе пытаньні. Не хацеў бы здавацца самым разумным, адказваючы на пытаньні. Запрашаю да адкрытага дыялёгу». ​

11:11 29.1.2015

Лукашэнка гаворыць пра родную Ўкраіну.

11:15 29.1.2015

«Я хацеў бы пераменаў. Я гатовы да любой мадэлі, але ці гатова грамадзтва? Думаю, не заўсёды. Мадэляў ня вельмі многа. Сацыяльна-арыентаваная мадэль у нас, мы не адмаўляемся і я не адмоўлюся да канца прэзыдэнцтва».

11:16 29.1.2015

«Што кажуць пра брэжнеўскія часы? Што гэта былі лепшыя часы».

11:16 29.1.2015
Эканаміст Сяргей Чалы шакаваны пачаткам прэс-канфэрэнцыі.

11:16 29.1.2015

«Наш народ не перажыў таго гора, якое перажылі нашы браты ў былым Савецкім Саюзе».

11:17 29.1.2015

«Што было з намі і што было ў нас, мы заходзілі ў краму як у пустыню».

11:17 29.1.2015

«Быў тэзіс — запусьціць прадпрыемствы. Мы іх паднялі з каленяў».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG