Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захарчанка паабяцаў не штурмаваць Марыюпаль


Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандар Захарчанка 24 студзеня заявіў, што аддаў загад душыць пазыцыі ўкраінскіх войскаў на ўсход Марыюпаля. Сам горад, паводле яго слоў, штурмаваць не плянуецца.​

Лідэр баевікоў растлумачыў актыўныя дзеяньні падкантрольных яму груп тым, што ўкраінскі бок нібыта распаўсюдзіў ілжывую, па словах Захарчанкі, інфармацыю аб абстрэле сэпаратыстамі Марыюпалю.

Раней у суботу кіраўнік «ДНР» пацьвердзіў пачатак наступу падразьдзяленьняў сэпаратыстаў на Марыюпаль. «Гэта будзе самым лепшым помнікам усім нашым загінулым», — сказаў ён у Данецку. Крыніца ў Мінабароны «ДНР» пазьней заявіў «Інтэрфаксу», што сэпаратысты ўжо зайшлі на ўскраіну горада і зафіксаваліся на пазыцыях.

Па факце абстрэлу Марыюпаля, у выніку якога ў суботу загінулі прынамсі 27 чалавек, Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу па артыкуле аб тэракце. Паводле зьвестак Генпракуратуры і Мінабароны, абстрэл вёўся з падкантрольнай сэпаратыстам тэрыторыі. Аналягічную выснову апублікавалі і ў Эўракамісіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG