Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​Сэпаратысты абвясьцілі «наступ па ўсіх франтах»


Прэм’ер-міністар Украіны Арсэній Яцанюк у сувязі з абстрэлам Марыюпаля склікаў апэратыўны штаб.

Тым часам кіраўнік ДНР Захарчанка заявіў, што перамір’я з Украінай «больш ня будзе».

Колькасьць загіблых у выніку абстрэлу гораду Марыюпалю ўзрасла да 16 чалавек, 86 — параненыя. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Украіны Арсэній Яцэнюк.

Паводле дадзеных МУС Украіны, баявікі раніцай 24 студзеня абстралялі жылы сэктар, 15 цывільных асобаў загінулі на месцы здарэньня. У Марыюпаль накіраваліся назіральнікі АБСЭ. «У асноўным грамадзяне ў момант трапленьня снарадаў знаходзіліся на вуліцы. З пацярпелымі працуе служба хуткай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Таксама пад абстрэл баявікоў патрапілі блёкпосты: адзін у пасёлку Вінаграднае, другі на выезьдзе з горада ў Новаазоўск.

Як паведамілі ў эфіры «5 каналу», стала вядома аб гібелі аднаго вайскоўца ў выніку абстрэлу, інфармацыя аб колькасьці параненых удакладняецца.

Дзьмітры Тымчук, прадстаўнік групы «Інфармацыйны супраціў», паведамляе, што на Марыўпальскім накірунку дзейнічаюць ад 800 да 1000 баявікоў і расейскіх наёмнікаў.

У Штабе антытэрарыстычнай апэрацыі заявілі, што чуткі аб сыходзе Узброеных сілаў Украіны з Марыюпалі не адпавядаюць рэчаіснасьці. Паводле штабу, усе злучэньне знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасьці, у горадзе ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Адзін з лідэрах сэпаратыстаў Павал Губараў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках абвясьціў, што «ідзе наступ па ўсіх франтах».

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандар Захарчанка 23 студзеня заявіў, што перамір’я з Украінай «больш ня будзе». Ён падкрэсьліў, што ДНР сваёй мэтай ставіць узяцьцё пад кантроль усёй тэрыторыі Данецкай вобласьці. Захарчанка таксама паведаміў, што весьці перамовы з Кіевым няма сэнсу, бо сілы ДНР вядуць наступ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG