Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: Марыюпаль абстралялі з тэрыторыі «ДНР»


Абстрэл жылых кварталаў Марыюпаля, у выніку якога загінулі ня менш за 30 чалавек, вёўся з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі. Пра гэта гаворыцца ў апублікавай заяве кіраўніка эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні.

«Жылыя раёны горада Марыюпаля былі абстраляныя сёньня з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі», — заявіла Магерыні. Паводле яе словаў, гэта адбылося на фоне заяваў падтрыманай Расеяй самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» аб далейшым наступе на ўкраінскія пазыцыі.

Як паведамляе тэлеканал "Дождж", міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак заявіў, што абстрэл Марыюпаля, па дадзеных ведамства, вёўся з боку населенага пункту Саханка (паміж Марыюпалем і Новаазоўскам). Сьпікер палка Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны «Азоў» Андрэй Дзячэнка у сваю чаргу заявіў, што, на думку вайскоўцаў, сэпаратысты цэлілі ў блёкпасты, разьмешчаныя на ўсход ад Марыюпаля, але прамахнуліся.

У Мінабароны так званай «ДНР» у сваю чаргу заявілі, што сэпаратысты не адкрывалі вагонь у бок Марыюпаля. «Яны толькі трымаюць абарону ў Новаазоўску (40 кілямэтраў ад Марыюпаля) і ніякіх абстрэлаў там не вядуць», — падкрэсьлілі ў ведамстве. У штабе арміі «ДНР» сказалі, што ў сілаў сэпаратыстаў у раёне Марыюпаля няма артылерыйскіх сыстэмаў, якія змаглі б абстраляць пацярпелы раён.

Кіраўнік самаабвешчанай «рэспублікі» Аляксандар Захарчанка ўвечары паведаміў, што сэпаратысты пачалі наступ на Марыюпаль. «Гэта будзе самым лепшым помнікам усім нашым загінулым», — сказаў ён у Данецку. Крыніца ў Мінабароны «ДНР» пазьней заявіла «Інтэрфаксу», што першыя групы сэпаратыстаў ўжо зайшлі на ўскраіну Марыюпаля і зафіксаваліся на пазыцыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG