Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступ Лукашэнкі прасякнуты перадвыбарчымі ноткамі,— Класкоўскі


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь намагаецца нармалізаваць адносіны з Эўразьвязам і ЗША, і папрасіў Расею не турбавацца з гэтай прычыны.

Ці ёсьць што новае ў сёньняшніх выказваньнях Лукашэнкі адносна дачыненьняў з Расеяй і Захадам?

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што сёньняшні выступ Лукашэнкі прасякнуты перадвыбарчымі ноткамі, яго перадвыбарчымі трывогамі.

«Найперш гэта клопат пра эканамічны стан, пра фінансавы стан, які адбіваецца на настроях электарату ня лепшым чынам. І таксама адчуваецца, што кіраўнік дзяржавы трымае ў галаве замежных актараў, геапалітычныя чыньнікі, якія так ці іначай таксама могуць паўплываць на сюжэт будучых выбараў. Ён акрэсьліў і дачыненьні з Захадам, і дачыненьні з Расеяй.

Прычым адчуваецца патрэба Беларусі ў пэўным геапалітычным манэўры, у паляпшэньні дачыненьняў менавіта з ЭЗ і ЗША дзеля таго найперш, каб зноў жа вонкавы кантэкст выбараў быў больш спрыяльны для ўладаў.

Ну, і, груба кажучы, перахапіць грошай. Бо на Расею ў гэтым пляне надзеі ўсё слабейшыя. Яна, можа, нешта і падкіне перад выбарамі, але наагул яе рубель слабее, яе рынак сьціскаецца, і менавіта таму Лукашэнка, у прыватнасьці, папрасіў усходніх сяброў, каб тыя ня надта пераймаліся, калі Менск пачне нейкі рух у заходнім кірунку ў сэнсе нармалізацыі дачыненьняў».

Ці пойдзе Лукашэнка на вызваленьне палітвязьняў перад выбарамі?

Гэта залежыць ад волі аднаго чалавека, і пытаньне гэтае неадназначнае. Бо былі ўжо моманты, калі, здавалася б, для беларускіх уладаў было б лягічна зрабіць гэты крок, бо і заходнікі ўжо намякаюць, што яны паніжаюць свае патрабаваньні.

Класкоўскі: «Гэта залежыць ад волі аднаго чалавека, і пытаньне гэтае неадназначнае. Бо былі ўжо моманты, калі, здавалася б, для беларускіх уладаў было б лягічна зрабіць гэты крок, бо і заходнікі ўжо намякаюць, што яны паніжаюць свае патрабаваньні. І фактычна, калі яны паставяць „птушачку“ ў гэтай графе, то адразу можна атрымаць пакет нейкіх дабротаў. Але гэты пакет, магчыма, недастаткова важкі здаецца афіцыйнаму Менску, таму ў пэўнай ступені гэта пытаньне закуліснага торгу. Калі, напрыклад, вельмі прыціснуць эканамічныя чыньнікі і разам з тым заходнікі паабяцаюць нейкі крэдыт, то, як паказвае досьвед, беларускія ўлады гатовыя пераступіць празь нейкія эмоцыі, амбіцыі і зрабіць такі крок, як гэта было ў 2008 годзе, калі быў вызвалены Аляксандар Казулін і яшчэ некалькі палітвязьняў. Што да ўмоў правядзеньня выбараў, то кожны раз перад чарговай кампаніяй мы чуем, што беларускае кіраўніцтва запэўнівае ў іх сумленнасьці, адкрытасьці і празрыстасьці, але кожны раз сюжэт падобны. Вар’іруе ступень жорсткасьці, але ўсё пачынаецца з таго, што адсякаецца апазыцыя ад удзелу ў выбарчых камісіях, і далей пасьлядоўна рэалізуецца жорсткі, аўтарытарны сцэнар, калі ўлада падыходзіць да выбараў як да нейкай спэцапэрацыі. І звышзадача — гэта забясьпечыць чарговую элегантную, як кажа Лукашэнка, ягоную перамогу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG