Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ерэван пачуў пратэсты: судзіць расейскага салдата за забойства будуць у Армэніі


Шасьцёх забітых у Гюмры адпяваюць у мясцовай царкве
Шасьцёх забітых у Гюмры адпяваюць у мясцовай царкве

Абвінавачаны ў забойстве сям’і з шасьці чалавек у армянскім горадзе Гюмры расійскі вайсковец Валеры Пермякоў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Армэнія.

Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Армэніі Геворк Кастанян. Ён таксама праінфармаваў, што ў чацьвер наведае Гюмры і прадставіць яго жыхарам усю працэдуру дзеяньняў па гэтай справе.

12 студзеня ў Гюмры на поўначы Армэніі былі забітыя шэсьць чалавек — члены адной сям’і, у тым ліку двухгадовае дзіця. Яшчэ адзін член сям’і — шасьцімесячнае немаўля — шпіталізаванае ў вельмі цяжкім стане з нажавым раненьнем. Пермякоў неўзабаве пасьля гэтага быў затрыманы і знаходзіцца на тэрыторыі ваеннай базы. У сераду яму прад’яўленыя абвінавачваньні па артыкулах Крымінальнага кодэксу Армэніі, паведамляе «Інтэрфакс».

Раней у прэс-службе Генпракуратуры Армэніі паведамлялі, што Пермякоў ня будзе перададзены армянскім сьледчым органам, бо зьяўляецца грамадзянінам Расеі і знаходзіцца пад юрысдыкцыяй сьледчых органаў Расеі. У сераду ў Гюмры прайшлі тысячныя акцыі пратэсту ля будынка генэральнага консульства Расеі і 102-й расійскай базы з патрабаваньнем выдаць армянскай баку Пермякова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG