Кім Чэн Ын заявіў пра гэта, зьвяртаючыся да народу з нагоды Новага году.
Апошняя сустрэча лідэраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі і Паўднёвай Карэі адбылася ў Пхэньяне ў 2007 годзе.
Кім Чэн Ын падкрэсьліў, што для сустрэчы ў вярхах неабходная адпаведная атмасфэра і прыдатныя абставіны, але, разам з тым, на яго думку, няма прычынаў адмаўляцца ад кантактаў на найвышэйшым узроўні.
Заява паўночнакарэйскага лідэра стала адказам на прапанову Паўднёвай Карэі аб правядзеньні саміту «Поўдзень — Поўнач» ў студзені 2015 году.
У апошнія гады КНДР адчувае ўсё большы ціск з боку заходніх краінаў, якія дамагаюцца выкананьня правоў чалавека ўладамі Паўночнай Карэі. У сьнежні Генэральная Асамблея ААН палічыла, што лідэры Паўночнай Карэі павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці.