На экраны YouTube выйшаў новы кліп BRUTTO. На гэты раз была экранізаваная беларускамоўная песьня «Наша возьме» — адзін з краевугольных трэкаў дэбютнага альбому гурта. Рэжысэрам стаў удзельнік BRUTTO Дзмітры «Сякера» Казлоўскі, раней які зрабіў кліп на песьню Underdog. У здымках новага відэа бралі ўдзел гульцы менскай каманды па амэрыканскім футболе «Літвіны».
«Я — вулічны баец, і гэтым відэа хацеў паказаць бітву знутры, — пракамэнтаваў прэм’еру Дзьмітры Казлоўскі. — Музыкі і спартоўцы, BRUTTO і „Літвіны“ — браты! Мы змагаемся, калі сьпяваем, сьпяваем, калі перамагаем, і нашы бітвы — гэта таксама мастацтва».
«Наша возьме» — пяты афіцыйны кліп гурту. Раней былі экранізаваныя песьні BRUTTO «Underdog», «Гіры», «Мяч», а таксама зробленыя два лірычныя відэа на «Адыдас» і «Будзь адважным». З усімі відэапрацамі можна азнаёміцца на афіцыйным канале BRUTTO ў YouTube.
Найбліжэйшы канцэрт BRUTTO адбудзецца 27 сьнежня ў Кіеве.