Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Мы не прыехалі ў Маскву з працягнутай рукой»


З такімі словамі кіраўнік Беларусі выступіў на сэсіі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) ў Маскве.

«Як тут спрабуюць некаторыя анансаваць нашую сустрэчу — мы не прыехалі ў Маскву з працягнутай рукой, нешта прасіць наўзамен нечага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас паседжаньня Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ ў Маскве.

Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што сытуацыя каля «межаў яшчэ ніколі не была такой напружанай і выбухованебясьпечнай». Аднак, паводле Аляксандра Лукашэнкі, вырашаць яе трэба дыпляматычнымі захадамі.

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву на саміт Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савета адбываецца на фоне абвостраных стасункаў Беларусі з Крамлём. Аляксандр Лукашэнка ў апошнія тыдні ня раз выказваў незадаволенасьць дзеяньнямі «Рассельгаснагляду», які забараніў пастаўкі беларускіх прадуктаў у Расею. Беларускі кіраўнік запатрабаваў весьці разьлікі з Расеяй у валюце, спасылаючыся на крызыс расейскага рубля, а ў нядзелю зрабіў візыт ва Ўкраіну, дзе паабяцаў Пятру Парашэнку ўсебаковую падтрымку з боку Беларусі.

Напярэдадні візыту Крэмль не пацьвердзіў інфармацыю пра двухбаковую сустрэчу Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, хаця сустрэча расейскага прэзыдэнта і прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева адбылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG