Сайт DollarNash апэратыўна зьявіўся на мінулым тыдні пад час абвастрэньня валютных праблем у Беларусі. На ім карыстальнікі падаюць заяўкі на продаж і пакупку замежнай валюты.
Афіцыйны курс даляра да беларускага рубля складае 10900, пры пакупцы у абменных пунктах банкаў з улікам 30-працэнтнага збору кошт аднаго даляра складае 14450 рублёў.