Сайт Эўрарадыё паведамляе, што па выніках таргоў даляр вырас толькі на 10 рублёў і складае 10900.
На Беларускай валютна-фондавай біржы у суботу прайшлі чарговыя таргі. Яны меліся адбыцца яшчэ ў пятніцу. Па выніках таргоў даляр вырас толькі на 10 рублёў і склаў 10900, эўра аслабеў яшчэ на 70 рублёў (у чацьвер яго курс зьнізіўся на 200) — да 13320, расейскі рубель вырас з 184 да 187 беларускіх рублёў.
У пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыцьцё валюты. Як мяркуецца, ён будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года.