Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Вярцінскі пра кнігу Дракахруста: «Асоба аўтара — мера рэчаў»


Паэт, грамадзкі дзеяч, былы галоўны рэдактар газэты «Літаратура і Мастацтва» Анатоль Вярцінскі — пра новую кнігу «свабодаўца» Юрыя Дракахруста «Сем худых гадоў».

«3 сьнежня 1989 году, гэта значыць 25 гадоў таму, у рэдакцыі газэты „Літаратура і Мастацтва“, галоўным рэдактарам якой быў тады я, адбыўся круглы стол на тэму: „Перабудова і правы чалавека“. Круглы стол быў шматлюдным. Самым маладым сярод прысутных і яшчэ невядомым у грамадзкім сэнсе слова „чалавек“ быў кандыдат матэматычных навук Юры Дракахруст. Вось я перачытаў яго справаздачу з гэтага круглага стала, і знайшоў ці ня самымі цікавымі па зьмесьце, па форме, па стылі, надзвычай завостранымі палемічна менавіта рэмаркі Юрыя Дракахруста.

Так 25 гадоў таму пачынаў сваё станаўленьне будучы аўтар праграмы „Праскі акцэнт“, аўтар кнігі „Акцэнты Свабоды“ і блогаў, што склалі кнігу „Сем худых гадоў“. Такі вось шлях, такая публічная дзейнасьць словам, такая творчасьць Юрыя Дракахруста. Кажучы яго словамі — аналіз, асэнсаваньне, напружаны інтэлектуальны пошук і яшчэ рэфлексія. Што і зразумела.

У блогах арганічна спалучаюцца індывідуальна чалавечае, асабістае „я“ з грамадзка-палітычным „мы“, „яны“, „наша“. Іншымі словамі, дае знаць пра сябе, як правіла, асоба аўтара. Яна тут — мера рэчаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG