Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без варажбы*. Прадмова Аляксандра Лукашука да кнігі «Сем худых гадоў»


*«Сем худых гадоў» — збор паліталягічных блогаў ураджая 2008-2014 гадоў, у якіх аўтар палемізуе зь бязьлітаснай рэальнасьцю. Форум, які не адрозьніваецца ад Калізея.

Жанр гэтай кнігі Юры Дракахруст вызначыў як «будучыня ў мінулым». Ня менш дакладнай будзе і адваротная формула, мінулае ў будучыні, якое аўтар шукаў у беларускай будзённасьці апошніх сямі гадоў.

Клясычнае вызначэньне жанру гэтай кнігі — палеміка.

Клясычнае вызначэньне жанру гэтай кнігі — палеміка. Гэта асьвечаны традыцыяй эўрапэйскай крытычнай думкі пошук не кансэнсуса ці перамогі, а ісьціны, калі ініцыятыва ў выбары тэмы, навязваньне свайго сцэнару, месца і часу спрэчкі завяршаецца доказным, як тэарэма, і нечаканым, як гіпотэза, аргумэнтам.

Нобэлеўскі ляўрэат фізык Нільс Бор, які цытуецца ў кнізе, казаў, што экспэрт — гэта чалавек, які зрабіў усе магчымыя памылкі ў нейкай вузкай галіне ведаў.

Кожны блог у кнізе сканчаецца постскрыптумам «Хто меў рацыю»: 21 раз аўтар, 8 апанэнты, у 34 выпадках вынік яшчэ невядомы ці невядома, што лічыць вынікам.

Юры Дракахруст — не экспэрт. Ня толькі таму, што галіны яго ведаў пры ўсім жаданьні не назавеш вузкімі, ад альгебры і францускай палітычнай думкі да беларуска-расейскага schadenfreude і ўкраінскай трагедыі, якая разгортвалася адначасна з напісаньнем першай часткі гэтай кнігі.

Мы маем справу з унікальным выпадкам экспэрымэнтальнай паліталёгіі, калі кожнае дасьледаваньне завяршаецца бязьлітасным поглядам у люстэрка рэальнасьці. Гэта можна зрабіць толькі калі падзеі вычарпалі сваю непасрэдную лёгіку і формы мінулага становяцца бачнымі. Так пішуцца энцыкляпэдыі, бібліі і іншыя практычныя дапаможнікі.

Кожны блог у кнізе сканчаецца постскрыптумам «Хто меў рацыю»: 21 раз аўтар, 8 апанэнты, у 34 выпадках вынік яшчэ невядомы ці невядома, што лічыць вынікам.

Аўтар «Сямі худых гадоў» выпрабоўвае рэчаіснасьць на цэласнасьць як назіральнік, які рухаецца разам з падзеямі і таму можа ігнараваць прынцып няпэўнасьці.

Нільс Бор выказаў гіпотэзу «дадатковых велічыняў» у дачыненьні да пазнаньня жывых арганізмаў і сыстэмаў: чым больш дакладна вымяраецца адна зь іх, тым больш няпэўнай становіцца другая. Чым больш дакладна мы намагаемся ўведаць, як жыве арганізм, тым больш разьбіраем цэласны фэномэн на асобныя элемэнты і ў выніку губляем сам прадмет.

Аўтар «Сямі худых гадоў» выпрабоўвае рэчаіснасьць на цэласнасьць як назіральнік, які рухаецца разам з падзеямі і таму можа ігнараваць прынцып няпэўнасьці. Ён не абвяргае Бора, а ідзе далей за яго. Яго дадатковыя велічыні ўключаюць у сябе ня толькі ідэі, але і інтарэсы, ня толькі людзей, але і структуры, ня толькі прэцэдэнты, але і гісторыю.

Як вымярэньні ўплываюць на месцазнаходжаньне электронаў, так і напісаныя тэксты ўплываюць на тых, хто чытае, хто выбірае і каго выбіраюць. А таксама — на таго, хто піша.

Як вымярэньні ўплываюць на месцазнаходжаньне электронаў, так і напісаныя тэксты ўплываюць на тых, хто чытае, хто выбірае і каго выбіраюць.

І тады з-пад клявіятуры матэматыка паводле адукацыі («матэматык ня той, хто любіць матэматыку, а хто ўмее рашаць задачы»), альгебраіста паводле спэцыялізацыі («нуль роўны нулю»), аналітыка паводле прызваньня («вайна і скачок і вынік эвалюцыі»), палітоляга паводле рэпутацыі («вар’яцтва часам самая рацыянальная палітыка») раптам зьяўляюцца вызначэньні сына паэта паводле нараджэньня:

«Гісторыю немагчыма сплянаваць», «Няма ніякіх братоў, ёсьць толькі трафэі», «Ніколі не азначае ніколі» і, як прызнаньне рэлятыўнасьці даступнага інструмэнтарыя, самаіранічнае тлумачэньне алягічнай сытуацыі: «Сапраўды чорт варожыць».

Галоўнае тут — «варожыць». Варажыць — ня толькі адгадваць будучыню ці мінулае, ня толькі здагадвацца і прадказваць, але і, як вучаць слоўнікі, па-майстэрску, падобна чараўніку, працаваць над нечым. Напрыклад, над гэтай кнігай.

***

«Сем худых гадоў» — 48-я кніга, якая выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». У кнігу ўвайшлі 63 блогі, якія публікаваліся на сайце svaboda.org ад 2008 да 2014 году. Гэта і хроніка бягучых падзеяў, на якія аўтар апэратыўна адгукаўся, але адначасна і спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG