Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іх дом — шпіталь


П’ер Рош Віньерон, «Сірата, альбо фатальная халера», 1832
П’ер Рош Віньерон, «Сірата, альбо фатальная халера», 1832

Калісьці я зьбіралася паступаць у мэдінстытут, вучылася ў УПК на мэдсястру, праходзіла практыку ў менсікм дзіцячым шпіталі. Гэта была другая палова 1980-х. У аддзяленьні жылі кінутыя дзеці. Тады не было пампэрсаў, і дзяцей ніхто не прывучаў хадзіць на гаршчок. Яны амаль ня ўмелі гаварыць, бо зь імі мала размаўлялі. Яны хварэлі на тыя самыя хваробы, як і дзеці, якіх накіроўвалі лячыцца. Памятаю, як пераапранала хлопчыка, як ён да мяне прыціскаўся. Для мяне, школьніцы, гэта быў шок. Цяпер, больш чым праз праз 25 гадоў, сытуацыя не зьмянілася. Кінутыя дзеці, адабраныя ў бацькоў альбо сіроты да 3 гадоў вымушаныя жыць у шпіталях.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG