Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі няма грошай на заробак галоўнаму трэнэру футбольнай зборнай Капэлу


Фабіё Капэла (Fabio Capello)
Фабіё Капэла (Fabio Capello)

Сябра выканкаму Расейскага футбольнага саюзу Сяргей Сьцяпашын адзначыў, што апроч недахопу фінансаў у арганізацыі, трэба ўлічваць і неэфэктыўнасьць расейскай зборнай, а значыць — і працы трэнэра.

«Я адказна заяўляю, што грошай для выплаты зарплаты Капэлу ў РФС проста няма. Кепска, калі не выплачваецца грашовае ўтрыманьне галоўнаму трэнэру зборнай Расеі. Але, калі падпісвалі кантракт, трэба было думаць пра крыніцы яго фінансаваньня. І сёньня гэтыя крыніцы трэба шукаць», — цытуе Сяргея Сьцяпашына Інтэрфакс.

Чыноўнік таксама адзначыў, што «плаціць трэба за вынік».

«Гэта называецца эфэктыўнасьцю выкарыстаньня грашовых сродкаў», — падкрэсьліў ён.

«Упэўнены, што пытаньне пра выплату зарплаты павінна вырашыцца 15 лістапада, у дзень матчу са зборнай Аўстрыі. Яго павінны вырашыць тыя, хто адказваў за падпісаньне кантракту з Капэлам. Наколькі мне вядома, пад кантрактам стаіць подпіс прэзыдэнта РФС Мікалая Талстых і віза міністра спорту Віталя Мутко», — сказаў Сьцяпашын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG