Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва ЭЗ заклікала Расею вывесьці з Украіны падкантрольныя ёй войскі


Грузавікі без нумароў вязуць гаўбіцы на Захад цераз Макееўку
Грузавікі без нумароў вязуць гаўбіцы на Захад цераз Макееўку

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні заклікала бакі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ўтрымацца ад абвастрэньня сытуацыі ў зоне баявых дзеяньняў. У заяве, распаўсюджанаў 9 лістапада, Магерыні таксама заклікала Расею зрабіць немагчымым перасячэньне ўкраінска-расейскай мяжы вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай.

Фэдэрыка Магерыні абвясьціла, што апошнія дадзеныя назіральнікаў АБСЭ, якія працуюць на ўсходзе Ўкраіны, сьведчаць пра вельмі трывожнае разьвіцьцё падзеяў.

Фэдэрыка Магерыні (Federica Mogherini)
Фэдэрыка Магерыні (Federica Mogherini)

«Надзвычай важна ўнікаць любога абвастрэньня вайсковых дзеяньняў. Усе бакі павінны прадэманстраваць максымальную стрыманасьць, сувора прытрымлівацца абавязкаў, узятых на сябе паводле Менскага пратаколу, — дзеля пошукаў мірнага і стабільнага рашэньня, заснаванага на павазе да незалежнасьці Ўкраіны, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці», — заявіла Магерыні.

«Я заклікаю Расейскую Фэдэрацыю цалкам прытрымлівацца яе абавязкаў у гэтым пытаньні, не дапускаць далейшага перасоўваньня і перамяшчэньня вайскоўцаў, зброі і наёмнікаў на тэрыторыю Ўкраіны, вывесьці падкантрольныя ёй (Расеі — рэд.) войскі, зброю і тэхніку з Украіны, а таксама выкарыстаць свой уплыў для таго, каб вымусіць сэпаратыстаў сумленна выконваць узятыя на сябе ў Менску абавязкі», — зазначыла Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ.

У нядзелю адмысловая маніторынгавая місія АБСЭ зафіксавала зьяўленьне канвояў цяжкага ўзбраеньня і танкаў на тэрыторыі, падкантрольнай групіроўцы ДНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG