Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: У Крыме каву Амэрыкана пераназвалі ў «Россияно»


На Крымскім паўвостраве, анэксаваным Расеяй, стараюцца пазьбягаць нават згадак пра Амэрыку.

У некаторых барах і кавярнях на паўвысьпе цяпер не прадаюць кавы Амэрыкана. Замест гэтага наведнікам прапануюць выпіць кавы «Россияно» або «Крымскай», піша Белсат са спасылкай на crimea.kp.ru

«Я быў зьдзіўлены, калі ўбачыў новую каву, – распавёў газэце «Комсомольская правда. Крым» жыхар Кактэбэлю Аляксандар. – Закрэсьліўшы белым карэктарам старую назву на кававым апараце, гаспадар адной з установаў напісаў зьверху «Россияно». Людзі цікава рэагуюць, калі гэта бачаць, сьмяюцца. Хоць думаю, правільна ўсё, так і трэба рабіць».

Як аказалася, гэта не адзіны выпадак. У Сымфэропалі аматары кавы заўважылі надпіс у кавярні, які абвяшчаў: «Увага! У сувязі зь нестабільнай геапалітычнай сытуацыяй у нашых установах няма кавы Амэрыкана. Патрабуйце каву «Крымскую».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG