Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ зафіксавалі каля Данецку перасоўваньне калёны вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў


Адмысловая група назіральнікаў АБСЭ зарэгістравала ў суботу ў Данецку і Макееўцы, за 25 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Данецку, калёну грузавых аўтамабіляў, бранятэхнікі і аўтацыстэрнаў. Калона перасоўваліся ў заходнім кірунку па шашы Н-21.

Дзевятнаццаць крытых аўтамабіляў тыпу «КамАЗ» без апазнавальных знакаў і нумароў перавозілі салдатаў у цёмна-зялёнай форме, бяз знакаў адрозьненьня. Кожны аўтамабіль вёз на прычэпе 122-мілімэтровую гаўбіцу.

У калёнах знаходзіліся пятнаццаць аўтамабіляў «КрАЗ», якія выкарыстоўваюцца для транспартаваньня асабовага складу. Назіральнікі ня могуць пацьвердзіць, ці знаходзіліся ў «КрАЗ» людзі. Яшчэ шэсьць аўтамабіляў у калёне перавозілі невялікія паліўныя цыстэрны і былі абсталяваныя кранамі. У справаздачы назіральнікаў гаворыцца, што калёну ўзначальваў бронетранспартэр без апазнавальных знакаў і з зачахлёным кулямётам.

У 15 гадзін 20 хвілін назіральнікі АБСЭ бачылі ў сямі кілямэтрах на паўднёвы захад ад цэнтру Данецку, на скрыжаваньні вуліц Леніна і Купрына, дзевяць танкаў — чатыры Т-72 і пяць — Т64, яны рухаліся ў заходнім кірунку і таксама ня мелі апазнавальных знакаў.

Раней украінскія крыніцы паведамлялі, што за папярэднія суткі ў баях на ўсходзе Украіны былі забітыя трое салдатаў, яшчэ 15 параненыя. Рэпартэры агенцтва Associated Press перадавалі, што бачылі больш за 80 вайсковых аўтамабіляў без апазнавальных знакаў — частка зь іх перасоўвалася дзьвюма калёнамі на ўскраінах Данецку, трэцяя калёна была заўважаная ў ваколіцах паселішча Сьнежнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG