Кошт даляра ў ходзе ранішніх таргоў паднялася да 45 расейскіх рублёў 36 капеек, кошт эўра — да 56 рублёў 77 капеек. Ужо праз некалькі хвілін кошт бівалютнага кошыка вырас больш чым на 50 капеек і ўпершыню паднялася вышэй за 50 рублёў.
Сёньня ж Банк Расеі абвясьціў аб павышэньні межаў валютнага калідора на 5 капеек. Напярэдадні Цэнтрабанк аб’явіў пра тое, што ня мае намеру траціць на валютныя інтэрвэнцыі для падтрымкі рубля больш за 350 мільёнаў даляраў у суткі.
Паводле афіцыйна апублікаваных Банкам Расеі дадзеных, за кастрычнік 2014 года ў ходзе валютных інтэрвэнцый было выдаткавана больш за 29 мільярдаў даляраў.
Экспэрты перакананыя, што асноўнымі прычынамі ціску на расейскую валюту застаюцца падзеньне сусьветных цэн на нафту, а таксама геапалітычныя фактары, у першую чаргу падзеі на ўсходзе Ўкраіны і дачыненьне да іх расейскіх уладаў.