Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты «ДНР» і «ЛНР» праводзяць выбары насуперак Кіеву і менскім дамоўленасьцям. Расея зьбіраецца прызнаць


Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальную справу ў сувязі з правядзеньнем выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей, якія кантралююцца сэпаратыстамі.

Як паведамілі ў ведамстве, справа заведзеная па артыкуле «аб дзеяньнях, накіраваных на гвалтоўную зьмену канстытуцыйнага ладу альбо захоп дзяржаўнай улады».

На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей праходзяць выбары дэпутатаў і кіраўнікоў так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што Масква мае намер прызнаць вынікі галасаваньня.

Прадстаўнікі ЗША і Эўразьвязу заявілі, што такая пазыцыя Расеі і самі выбары ў Данецкай і Луганскай абласьцях супярэчаць «менскім пагадненьням». У Кіеве лічаць, што галасаваньне пагражае «ўсяму мірнаму працэсу» ў рэгіёне.

Вярхоўная Рада Ўкраіны ў верасьні 2014 прыняла закон аб увядзеньні на тры гады асаблівага рэжыму самакіраваньня асобных раёнаў Данбасу. Закон, у прыватнасьці, прадугледжваў правядзеньне пазачарговых выбараў у рэгіёне 7-га сьнежня. Прадстаўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР» заявілі, што на падкантрольнай ім тэрыторыі законы Ўкраіны ня дзейнічаюць і паведамілі, што правядуць выбары 2-га лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG