Сьледчы камітэт паведаміў пра завядзеньне крымінальнай справы супроць дырэктара інстытуту «Белчыгундарпраект».
Паводле сьледчых, кіраўнік праектнага інстытуту за хабар у 100 тысяч даляраў дапамагаў камэрцыйнай структуры «ў вырашэньні пытаньняў, зьвязаных з прапановай аб’ёмаў работ і іх своечасовай аплатай».
Акрамя хабарніцтва, кіраўнік «Белчыгундарпраекту» падазраецца ў нанясеньні вялікіх стратаў прадпрыемству праз злоўжываньні.
Сьледчы камітэт паведамляе пра 800 тысяч даляраў, знойдзеных падчас ператрусаў у межах справы.
Прозьвішча затрыманага сьледчыя не паведамляюць.