Зь нядзелі 26 кастрычніка мяняюцца хвалі й частоты Беларускай Свабоды.
Час перадачаў застаецца нязьменным— ад 7 да 8 раніцы, і вечарамі ад 18 да 21, і 22 да 23 гадзіны.
Пачніце дзень са Свабодай ад 7 да 8 раніцы на хвалі 49 мэтраў, частоты 6075 і 6105 кілягэрцаў — а таксама на сярэдніх хвалях, частата 1386 кілягэрцаў.
Ад 18 да 20 гадзіны нашы перадачы гучаць на частотах 6120 і 9840 кілягэрцаў, хвалі 49 і 31 мэтар.
Ад 20 да 21 гадзіны, настройцеся на частоты 9605 і 9840 кілягэрцаў, хвалі — 31 мэтр.
Такім чынам, заўсёды, ад 7 да 8 раніцы і ад 18 вечара да 21 лавіце Свабоду на кароткіх хвалях 31 і 49 мэтраў.
Ад 7 да 8 раніцы і ад 22 да 23 гадзіны вечара Свабода гучыць на сярэдніх хвалях: частата 1386 кілягэрцаў, 216 мэтраў.
Яшчэ раз нагадваем, што гэтая зьмена хваляў і частотаў пачынаецца са зьменай на зімовы час, у нядзелю 26 кастрычніка.
Напішыце, калі ласка, пра якасьць прыёму нашых перадачаў на новых частотах.
Адрас у Менску — 220005, Паштовая Скрынка 111; У Чэхіі — Vinogradska 159A, Praha 10, 100 00 Czech Republic