Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіне трэба вайсковая дапамога, — кіраўнік NED Карл Гершман


Карл Гершман
Карл Гершман

Прэзыдэнт амэрыканскага Нацыянальнага фонду дэмакратыі заявіў, што Захад павінен даць вайсковую дапамогу Ўкраіне.

Карл Гершман, прэзыдэнт амэрыканскага Нацыянальнага фонду дэмакратыі (NED), заявіў падчас дэбатаў на міжнароднай канфэрэнцыі «Форум 2000» у Празе, што Захад, і найперш ЗША, меў бы даць вайсковую дапамогу Ўкраіне. Вось як ён патлумачыў сваю пазыцыю ў інтэрвію Радыё Свабода.

Карл Гершман: «Украінцы гатовыя змагацца. Яны ня просяць аб гэтым амэрыканцаў. Але амэрыканцы могуць навучаць іх, і амэрыканцы могуць даць ім сродкі, каб абараняцца і захаваць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць, супраць якой вядзецца наступ.

Ім трэба больш чым санкцыі. Трэба вайсковая дапамога, якая дапаможа ім спыніць танкі і змагацца супраць прасунутых узбраеньняў, якія мае Расея. Ім трэба навучаньне. Януковіч пакінуў усю абарончую структуру Ўкраіны ў заняпадзе. Ім трэба розныя віды дапамогі, і гэтая дапамога патрэбная хутка.

Я лічу, што ЗША не павінны разглядаць Украіну як эўрапейскую праблему. Бо Эўропа ня дасьць такой дапамогі. Ёсьць краіны на перадавой, якія вельмі-вельмі заклапочаныя — такія як Польшча ці балтыйскія краіны — але тут патрэбныя Злучаныя Штаты».

Радыё Свабода: «Ці бачыце вы палітычную волю для такіх дзеяньняў у цяперашняга амэрыканскага кіраўніцтва, і ці ўскладаеце надзеі на законапраект аб наданьні вайсковай дапамогі Ўкраіне, нядаўна зацьверджаны камітэтам у замежных стасунках Сэнату ЗША?»

Карл Гершман: «У Кангрэсе набіраюць сілу настроі зрабіць тое, пра што я кажу. Але пакуль што гэтага няма, пакуль што няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG