Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Узбекістану незадаволены адсутнасьцю Парашэнкі на саміце СНД


Іслам Карымаў
Іслам Карымаў

Іслам Карымаў жорстка скрытыкаваў рашэньне ўкраінскага прэзыдэнта не прысутнічаць на саміце кіраўнікоў краінаў СНД у Менску.

Украіна на паседжаньні прадстаўленая амбасадарам Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалем.

Іслам Керымаў назваў супрацьстаяньне ва Ўкраіне «ненатуральным»:

«Хто з нас, кіраўнікоў краін СНД, сам-насам сустракаўся са спадаром Парашэнкам? За мінулы час ён пабываў шмат у якіх краінах Эўропы, асабліва ў Брусэлі, і ў іншых краінах, ня будзем казаць якіх. Але скарыстацца магчымасьцю наведаць і ўдзельнічаць у саміце СНД... Ствараецца ўражаньне, што ён (Парашэнка. — РС) яўна раздвойваецца і ніяк ня можа вызначыцца, на карысьць яму выхад з СНД ці не на карысьць. Калі б Парашэнка выступіў тут, гэта стварыла б для нас яшчэ большую яснасьць з вырашэньнем украінскай праблемы», — заявіў Керымаў.

Саміт кіраўнікоў краінаў СНД праходзіць у Менску. У парадку дня 17 праектаў дамоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG