Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Мы выйграем гэтую бітву, таму што праўда на нашым баку


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны выступіў у Атлянтычнай радзе, дзе яму ўручылі ўзнагароду за ўнёсак у разьвіцьцё свабоднай і мірнай Эўропы.

У сераду, пасьля выступу ў Кангрэсе і сустрэчы зь лідэрам ЗША Баракам Абамам, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў у Атлянтычнай радзе ў Вашынгтоне, дзе яму ўручылі ўзнагароду, з фармулёўкай «за дзейнасьць на карысьць свабоднай і дэмакратычнай Украіны і ўнёсак у разьвіцьцё свабоднай і мірнай Эўропы», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прадстаўляючы госьця, былы губэрнатар Юты Джон Хантсман сказаў, што «Ўкраіна змагаецца на перадавой сусьветнага парадку», і «ні адзін лідэр ня робіць больш для абароны трансатлянтычных каштоўнасьцяў, чым прэзыдэнт Украіны».

Парашэнка заявіў у сваім выступе, што ўзнагароду заслужыў украінскі народ, і ён прысьвячае яе «патрыётам, якія ахвяравалі сваім жыцьцём, каб Украіна стала дэмакратычнай краінай. Гэта вельмі важна». Паводле яго слоў, былы прэзыдэнт Віктар Януковіч «прадаў нашы надзеі Пуціну», і пратэсты ў Кіеве былі мірнымі да зьяўленьня правакатараў.

Украінскі прэзыдэнт сказаў, што Ўкраіна падпала пад напад з-за

былы прэзыдэнт Віктар Януковіч «прадаў нашы надзеі Пуціну»

яе рашэньня выбраць уласны шлях да незалежнасьці. «Пуцін нагадаў нам, як ганарыцца нашым народам. Я ганаруся быць украінцам», — сказаў Парашэнка.

«Кожнай рэвалюцыі даводзіцца абараняць свае дасягненьні. Мы стаім перад тварам агрэсіі з боку краіны, якую мы называлі сваім сябрам, — Расейскай Фэдэрацыі, якая цынічна выкарыстала палітычны крызіс, калі ў нас не было ні ўрада, ні арміі».

Парашэнка дадаў, што Ўкраіне даводзіцца мець справу «з адной з самых вялікіх арміяў у сьвеце» і «рэжымам, які гатовы на экспансію свайго кантролю».

На пытаньне, ці ёсьць у яго запасны плян на выпадак правалу спыненьня агню, Парашэнка адказаў, што ў выпадку расейскай агрэсіі, «я ведаю, што будзем рабіць я і ўсе ўкраінцы — мы будзем змагацца супраць агрэсара. Але тады настане час для Захаду вырашыць, што будуць рабіць яны».

Украінскі прэзыдэнт сказаў, што Кіеву трэба, каб увесь сьвет гаварыў у адзін голас, пратэстуючы супраць «нецывілізаваных паводзінаў» Расеі, «таму што толькі так можна ізаляваць агрэсара», і Кіеву патрэбная салідарнасьць.

«Мы выйграем гэтую бітву, таму што праўда на нашым баку. Але мы можам перамагчы, толькі калі будзем адзіныя», — сказаў Парашэнка. Паводле яго словаў, Украіна «аб’яднала Эўропу». Пры гэтым ён дадаў, што «мы досыць ветлівыя, каб не прасіць зараз аб уступленьні ў НАТО, але мы трымаем гэта ў розуме».

Парашэнка паўтарыў свой заклік да расейскага кіраўніцтва.

«Выведзіце свае войскі з маёй тэрыторыі. Зачыніце мяжу. Калі ласка, вызваліце ўсіх маіх закладнікаў. Усё астатняе мы зробім самі, таму што ў нас няма ніякага грамадзянскага канфлікту ўнутры Ўкраіны », — сказаў ён, паабяцаўшы, што ён будзе працягваць праводзіць рэформы, не чакаючы канца канфлікту, таму што гаворка ідзе пра «выжываньне»,

Выведзіце свае войскі з маёй тэрыторыі. Зачыніце мяжу. Калі ласка, вызваліце ўсіх маіх закладнікаў. Усё астатняе мы зробім самі, таму што ў нас няма ніякага грамадзянскага канфлікту ўнутры Ўкраіны

і Ўкраіне неабходныя інвэстыцыі.

«Я ведаю канкрэтна, як праводзіць рэформы — не пасьля вайны, а цяпер, — сказаў ён. — Я веру ў тое, што ў нас будзе мір».

Прэзыдэнт прызнаў, што ў канфлікту няма ваеннага рашэньня — ні для Ўкраіны, ні для Расеі, камэнтуючы пытаньне аб тым, ці не прывядзе прадастаўленьне ваеннай дапамогі Ўкраіне да эскаляцыі.

«Зброя нам трэба не для таго, каб выйграць гэтую вайну, але для таго, каб прадухіліць наступную», — сказаў Парашэнка, дадаўшы, што гэта дапаможа стварыць «моцную, мабільную» армію.

Цяперашні канфлікт, паводле яго словаў, стаў праверкай для ўкраінскай арміі, якая даказала — ва Ўкраіны ёсьць армія, яна не карумпаваная і не складаецца з агентаў ФСБ.

«Менавіта таму ў нас такое эфэктыўнае супрацоўніцтва з ЗША і многімі іншымі краінамі».

Камэнтуючы аднагалосна зацьверджаны ў Сэнаце закон аб падтрымцы Ўкраіны, Парашэнка адзначыў, што «гэта найбольш эфэктыўны спосаб прадэманстраваць падтрымку Ўкраіны».

На думку Парашэнкі, адным з асноўных дасягненьняў перамоваў у Менску стала прызнаньне таго, што Расея зьяўляецца адным з бакоў у гэтым канфлікце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG