«Слухайце ўсё і дзяліце на дзесяць», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю ва Ўкраіне.
Пра падзеі ва Ўкраіне кіраўнік Беларусі выказаўся перад працаўнікамі скуранога прадпрыемства ў Гатаве.
Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што ведае, каму выгадныя падзеі ва Ўкраіне, аднак гэта не сама Ўкраіна, не Расея і не Беларусь. Хто менавіта зацікаўлены ў абвастрэньні сытуацыі, Аляксандар Лукашэнка не сказаў.
«Ва Ўкраіне ідзе братазабойчая вайна.. Гэта канкурэнцыя, гэта супрацьстаяньне... Вы разумееце, каму гэта выгадна. Гэта нам ня выгадна, гэта Ўкраіне ня выгадна, дый Расеі ня выгадна».
«Ня бойцеся інфармацыйных войнаў», — заклікаў Аляксандар Лукашэнка, нагадаўшы, што супраць Беларусі таксама вялася інфармацыйная вайна.