Фольк-фэстываль «Камяніца» адбыўся 5 верасьня на тэрыторыі Музэю народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо). У межах фэстывалю адбыўся канцэрт і кірмаш беларускіх рамёстваў. Грошы ад мерапрыемства пойдуць на патрэбы музэю ў падтрыманьні найбуйнейшай ў Беларусі калекцыі вясковай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагодзьдзяў.