90 адсоткаў цел забітых украінскіх вайскоўцаў немагчыма ідэнтыфікаваць візуальна.
У Запарожжы, куды амаль штодня прывозяць загінулых у Ілавайскім катле, складваецца катастрафічная сытуацыя: халадзільныя камэры перапоўненыя. Да захаваньня цел вайскоўцаў прыцягнулі ўсе мясцовыя шпіталі, але месца не хапае.
Аб гэтым паведамляе ўкраінскі тэлеканал «1+1».
На працягу апошніх дзён Запарожжа стала сапраўдным транзытным пунктам «груза 200». У моргу ў горадзе Валнаваха Данецкай вобласьці няма вады, там засталося толькі тры супрацоўнікі, якія яшчэ могуць вытрымліваць неверагоднае псыхалягічная напружаньне. Прадстаўнік самаабароны Антон Аляксяенка распавёў, што трупы без канечнасьцяў са страшэннымі пашкоджаньнямі ляжалі не ў лядоўнях па некалькі дзён. Целы загінулых прыходзіцца заварочваць у поліэтылен і абклейваюць скотчам.
Амаль 90 % цел немагчыма ідэнтыфікаваць візуальна, трэба праводзіць экспэртызу ДНК, а зрабіць яе магчыма або ў Кіеве, або ў крыміналістычным цэнтры, таму пытаньне выдачы цел можа зацягнуцца на месяцы. У моргу ўжо даўно няма месца для разьмяшчэньня ўсіх загінулых. А целы працягваюць прывозіць. Што рабіць далей, супрацоўнікі ня ведаюць.
Расейскія вайскоўцы і прарасейскія баевікі пад час выхаду з Ілавайскага катла зьнішчылі і ўзялі ў палон шмат салдат украінскага войска і добраахвотніцкіх батальёнаў, нягледзячы на тое, што была дамоўленасьць пра гуманітарны калідор.