Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі саміт: Пра мір пакуль не дамовіліся

Пасьля вячэры Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што палітычнай дамоўленасьці дасягнуць не ўдалося, бо "сытуацыя ва Ўкраіна зайшла занадта далёка".

13:01 26.8.2014
Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

13:01 26.8.2014
Нурсултан Назарбаеў і Міхаіл Русы
Нурсултан Назарбаеў і Міхаіл Русы

13:16 26.8.2014

13:19 26.8.2014

У Менску лівень

У Менску пайшоў спорны дождж, амаль залева.

Праз 10 хвілін чакаецца прылёт Уладзімера Пуціна, які з-за кепскага надвор’я можа спазьніцца.

13:26 26.8.2014

13:53 26.8.2014

Пуцін спазьняецца

У аэрапорт прыехаў беларускі прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч — сустракаць расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Пятра Парашэнку і Нурсултана Назарбаева сустракаў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.

Але Мясьніковіч мусіць пачакаць, бо Пуцін спазьняецца, як мінімум на паўгадзіны. Гэта звычайная манэра Пуціна.

14:25 26.8.2014

Лукашэнка — Парашэнку: Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі абстаноўкі ва Ўкраіне

«Гэта была ваша прапанова сабрацца без усялякага там навалу, без бухты-барахты прымаць рашэньні пасьля заключэньня пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, разабрацца ў сытуацыі. Вось і ўвесь піяр. Гэта была прапанова прэзыдэнта Ўкраіны, вы мяне папрасілі давесьці гэта да маіх калег. Я быў выканаўцам. Я ўсё зрабіў для таго, каб давесьці да іх ваш пункт гледжаньня, і вось — адпаведная рэакцыя з боку членаў Мытнага саюза», — адзначыў Лукашэнка

14:26 26.8.2014

Парашэнка спадзяецца прывезьці з Менску мір

«Калі нам сёньня з вамі і нашымі калегамі ўдасца дасягнуць пагадненьня, якое прынясе мір, гэта будзе знакавай падзеяй і ў нашых двухбаковых стасунках таксама», — адзначыў Парашэнка.

14:33 26.8.2014
Уладзімер Пуцін прыбыў у Менск
Уладзімер Пуцін прыбыў у Менск

14:34 26.8.2014

Пачалася сустрэча Пятра Парашэнкі з прэзыдэнта Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

14:52 26.8.2014

14:59 26.8.2014
У чаканьні Ўладзімера Пуціна
У чаканьні Ўладзімера Пуціна

15:00 26.8.2014
Уладзімер Пуцін і Міхаіл Мясьніковіч
Уладзімер Пуцін і Міхаіл Мясьніковіч

15:00 26.8.2014
Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

15:10 26.8.2014

Пуцін і георгіеўская стужка

Георгіеўская стужка, якую выкарыстоўваюць як свой сымбаль сэпаратысты на Данбасе, была сёньня заўважаная ў аэрапорце на прадстаўніках атачэньня Ўладзімера Пуціна, які прыбыў у Менск на перамовы па сытуацыі ва Ўкраіне.

15:12 26.8.2014

Праз некалькі хвілінаў пачнецца сустрэча ў фармаце 4+1 у Палацы незалежнасьці

15:14 26.8.2014

Пуцін і Парашэнка паціснулі адзін аднаму рукі — перадаюць журналісты з прэс-цэнтра Палаца незалежасьці.

15:31 26.8.2014

Назарбаеў выступіў за перамір’е

Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў абвесьціць перамір’е і арганізаваць дастаўку гуманітарнай дапамогі. Назарбаеў запрашае новы саміт па сытуацыі ва Ўкраіне ў Казахстан.

15:35 26.8.2014

Пуцін палохае Ўкраіну

Уладзімер Пуцін заявіў, што Ўкраіна наўрад ці зможа эфэктыўна ўзаемадзейнічаць з краінамі Мытнага зьвязу, калі падпіша асацыяцыю зь Эўразьвязам:

«На наш погляд, было б мэтазгодна ня толькі захаваць, але і значна нарасьціць узаемадзеяньне (паміж Украінай і МЗ)... Аднак узьнікае пытаньне, ці можна ўсяго гэтага дасягнуць, калі рэальна запрацуе Пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам».

15:38 26.8.2014

Па дарозе на перамовы

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG