Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Парашэнку: Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі абстаноўкі ва Ўкраіне


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі становішча ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёньня на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе БелТА.

Вітаючы госьця, Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што Пятро Парашэнка не аднойчы наведваў Беларусь яшчэ будучы ў ранейшых пасадах.

«Ужо пасьля абраньня вас прэзыдэнтам у нас адбыўся кароткі дыялёг, але прынцыповы і вельмі важны. І я пра гэта сёньня скажу, бо занадта шмат гавораць пра сустрэчу і пра тое, што нехта сабе піяр-кампанію робіць», — сказаў Лукашэнка.

«Гэта была ваша прапанова сабрацца без усялякага там навалу, без бухты-барахты прымаць рашэньні пасьля заключэньня пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, разабрацца ў сытуацыі. Вось і ўвесь піяр. Гэта была прапанова прэзыдэнта Ўкраіны, вы мяне папрасілі давесьці гэта да маіх калег. Я быў выканаўцам. Я ўсё зрабіў для таго, каб давесьці да іх ваш пункт гледжаньня, і вось — адпаведная рэакцыя з боку членаў Мытнага саюза», — адзначыў Лукашэнка і дадаў: «Калі б не было вашай волі, і нават у апошнія дні мы пра гэта з вамі часта гаварылі па тэлефоне, не было б сёньня гэтай сустрэчы. Гэта сьведчыць аб тым, што Ўкраіна вельмі зацікаўленая, каб на ўкраінскай зямлі, у цэнтры Эўропы была нармальная сытуацыя і становішча, а ў Беларусі тым больш у гэтым зацікаўленыя. Вы ведаеце нашу пазыцыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG