Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі без вайны і Майдана цэны растуць амаль як ва Ўкраіне


Беларусь заняла другое месца сярод постасавецкіх краінаў па росьце спажывецкіх цэн ў студзені-ліпені 2014 году.

На першым месцы апынулася Ўкраіна, дзе цэны вырасьлі за гэты пэрыяд на 12 працэнтаў. У Беларусі, якая за гэты час не перажыла ані Майдана, ані вайны, цэны вырасьлі на 11,1%. У Расеі цэны ўзьняліся адпаведна на 5,3%.

Такія вынікі дае аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, праведзены агенцтвам БелаПАН.

Далей у сьпісе ідуць адпаведна Кіргізстан (5%), Казахстан (4,9%), Таджыкістан (4,7%), Малдова (1,4%), Латвія (1,2%) і Эстонія (0,7%).

Цэны ў Літве за гэты час не мяняліся, а ў Грузіі, Армэніі і Азэрбайджане нават зьніжаліся.

У 2011-2013 гадах Беларусь у гэтым сьпісе займала першае месца (адпаведна на 108,7, 21,8 і 16,5%) — нагадвае БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG