Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы ў Бэрліне скончыліся. Дасягнуты «пэўны прагрэс»


У Бэрліне завяршыліся чатырохбаковыя перамовы на ўзроўні міністраў замежных спраў Украіны, Расеі, ФРГ і Францыі. Яны працягваліся пяць гадзін.

Перамовы па сытуацыі ва Ўкраіне былі «складанымі», але быў зроблены «пэўны прагрэс». Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Заява Штайнмаера зьявілася пасьля завяршэньня 5-гадзіннай сустрэчы міністраў замежных спраў ФРГ, Францыі, Расіі і Ўкраіны. Паводле Штайнмаера, міністры абмяркуюць сытуацыю зь лідэрамі іх краін і, магчыма, узгодняць 18-19 жніўня, як працягнуць перамовы аб спыненьні агню на ўсходзе Ўкраіны. Украінскі міністар замежных справаў Павал Клімкін напісаў пасьля сустрэчы на сваёй старонцы ў Twitter, што «чырвоную лінію не перасеклі». «Няма месца кампрамісу там, дзе дзяржава павінна перасекчы сваю чырвоную лінію. Украіна яе не перайшла. Адчуваў падтрымку нашых партнэраў», — адзначыў Клімкін. Украінскі міністар падзякаваў «за падтрымку» сваім калегам з Францыі Ларану Фабіюсу і ФРГ — Франку-Вальтэру Штайнмайеру.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў пастаўках зброі і баевікоў у Данбас. Масква сваё дачыненьне адхіляе.

На пачатку месяца Эўразьвяз, а таксама ЗША і шэраг іншых краін абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць асоб, кампаній, банкаў і некаторых сэктараў расійскай эканомікі праз дзеяньні Расеі на дэстабілізацыю становішча ва Ўкраіне, у прыватнасьці, ўмяшаньня на ўсходзе Ўкраіны і анэксію Крыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG