Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква дамовілася зь Менскам пра павялічэньне харчовых паставак


Расея дамовілася зь Беларусьсю аб дадатковых пастаўках харчаваньня для пакрыцьця дэфіцыту ад увядзеньня харчовага эмбарга. Аб’ём паставак будзе вызначаны на працягу некалькіх дзён.

Пра гэта паведамляе Белта са спасылкай на выступ віцэ-прэм’ера Расеі Аркадзя Дварковіча ў эфіры тэлеканалу «Расея-24».

«Такія магчымасьці ў нашых беларускіх калегаў ёсьць — і па мясе, і па малаку, і па сырах, і па бульбе. Мы дамовіліся на працягу некалькіх дзён зьверыць балянсы і дамовіцца аб максымальных і мінімальных аб’ёмах паставак», — сказаў Дварковіч.

Паводле віцэ-прэм’ера, дысбалянс паставак харчаваньня ў Калінінградзкай вобласьці шмат у чым будзе выпраўлены беларускімі таварамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG