Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксана Забужка напісала кнігу пра Эўрамайдан і вайну ў Данбасе


Аксана Забужкa
Аксана Забужкa

Прадмову да новай дакумэнтальнай кнігі зоркі ўкраінскай літаратуры напісала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

У новую кнігу Забужкa «Летапіс відавочцаў: дзевяць месяцаў ўкраінскага супраціву» ўвайшлі папулярныя паведамленьні ў сацсетках, інтэрнэт-публікацыі і фрагмэнты навіннай стужкі. Прадмову да кнігі напісала Сьвятлана Алексіевіч.

Аксана Забужкa падрыхтавала да друку новую кнігу «Летапіс відавочцаў: дзевяць месяцаў ўкраінскага супраціву». Пра гэта пісьменьніца напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Скончыла працу над вялікім кніжным праектам, які забраў шмат часу і сіл, але таго каштаваў», — паведаміла яна.

Кніга распавядае пра падзеі «ад Эўрамайдана да антытэрарыстычнай апэрацыі, ад лістапада 2013 году да лета 2014-га».

Аўтарка прадстаўляе падзеі ў храналягічнай пасьлядоўнасьці, адлюстроўваючы зьмену настрояў і глыбінныя псыхалягічныя трансфармацыі ва ўкраінскім грамадзтве.

«Калектыўны партрэт „нараджэньня нацыі“, што за дзевяць месяцаў прайшла шлях ад мірнага пратэсту да вызваленчай вайны, складзены з самых папулярных за гэты час паведамленьняў у сацсетках, інтэрнэт-публікацый і фрагмэнтаў навіннай стужкі», — адзначае пісьменьніца.

Прадмову да «Летапісу» падрыхтавала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Яна абяцае: «Вы адкрыеце гэтую кнігу і ня зможаце закрыць яе...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG