Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмяняе абмежаваньні ў гандлі з Украінай з 19 жніўня


МЗС Беларусі вітала рашэньне Ўкраіны адмяніць дзеяньне сьпецпошлін на беларускія тавары.

«МЗС з задавальненьнем успрыняла прыняцьце міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі Ўкраіны рашэньня пра прыпыненьне дзеяньня некаторых яе рашэньняў. Адзначым, што з даты ўступленьня ў сілу згаданага рашэньня ліцэнзаваньне імпарту ўкраінскіх тавараў у Рэспубліцы Беларусь прымяняцца ня будзе», — цытуе Інтэрфакс камэнтар, атрыманы зь беларускага ведамства.

«Такім чынам, абмежаваньні, уведзеныя ва ўзаемным гандлі, цалкам ліквідуюцца», — заяўляе міністэрства.

6 жніўня урадавы ўпаўнаважаны па справах эўрапейскай інтэграцыі ва ўкраінскім урадзе Валеры Пятніцкі заявіў, што Ўкраіна прыпыніць санкцыі супраць беларускіх тавараў, калі беларускі бок здыме перашкоды для ўкраінскага экспарту. Улады Беларусі раней увялі абмежаваньні на пастаўкі ўкраінскіх тавараў: бульбы, піва і некаторых будматэрыялаў. Украіна заявіла, што такія абмежаваньні парушаюць дамову аб свабодным гандлі ў рамках СНД, і ўвяла ў адказ абмежаваньне на беларускія тавары.

25 ліпеня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што Беларусь адмяніла ліцэнзаваньне імпарту некаторых тавараў з краінаў СНД. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў ад 24 ліпеня. Паводле Мірончыка, гэтая пастанова «здымае асьцярогі нашых партнэраў па СНД адносна доступу іхніх тавараў на беларускі рынак». Ён распавёў, што 18 ліпеня ў Менску прайшлі беларуска-ўкраінскія кансультацыі, і беларускі бок чакае, што Ўкраіна забясьпечыць доступ беларускіх тавараў на свой рынак у рэжыме, які вызначаны дамовай аб зоне свабоднага гандлю. Паводле Мірончыка, «калі ўкраінскія рашэньні ўступяць у сілу, мы вымушаны будзем прымаць меры адэкватнага рэагаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG