У выпадках распаўсюду афрыканскай чумы сьвіней будуць распачатыя крымінальныя справы.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што ў выпадку адсутнасьці на сьвінакомплексах неабходных захадаў біялягічнай абароны ад афрыканскай чумы сьвіней, да вінаватых будуць прымяняцца самыя жорсткія меры, аж да крымінальнай адказнасьці. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе ў Менску 5 жніўня, перадае БелТА.
«Я ўжо папярэджваў кіраўнікоў, якія за гэта адказваюць, і ўрад, што скончыцца тыдзень і мы пачнем рэагаваць у рамках крымінальных спраў на гэтую праблему. Будуць прыняты драконаўскія захады ў дачыненьні да адказных», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб кіраўнікі ўсіх узроўняў максымальна сур’ёзна паставіліся да гэтага пытаньня і арганізавалі на сьвінакомплексах прапускны рэжым, «як на ядзерным аб’екце».