Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы ў Менску працягнуцца ў пятніцу на ўзроўні экспэртаў


Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны вырашыла прыцягнуць да перамоваў экспэртаў для адпрацоўкі тэхнічных дэталяў пытаньняў, якія абмяркоўваюцца удзельнікамі, паведамляюць беларускія тэлеканалы.

Як чакаецца, сустрэча працягнецца ў пятніцу на ўзроўні экспэртаў. Ніякіх заяваў удзельнікі сустрэчы для журналістаў не рабілі.

Раней у чацьвер Інтэрфакс паведамляў са спасылкай на крыніцу ў кантактнай групе, што на 1 жніўня заплянаваная сустрэча прадстаўнікоў сэпаратыстаў з дэлегацыяй украінскага боку.

«Сустрэча прызначаная на пятніцу. Гэта ня будуць кансультацыі па мірным урэгуляваньні. Там мяркуецца абмеркаваць вельмі вузкае кола пытаньняў. Хутчэй, гэта можна назваць сустрэчай прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік з украінскай бокам», — сказаў суразмоўца агенцтва. Ён паведаміў, што падчас сустрэчы плянуецца абмеркаваць два пытаньні. «Першае зь іх — абмен палоннымі, другое, хутчэй за ўсё, — арганізацыя бясьпекі экспэртаў, якія працуюць на месцы крушэньня малайзійскага «Боінга», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Між тым, у Кіеве паведамляюць, што трохбаковая кантактная група ў Менску прыняла рашэньне, што маршрут, па якім міжнародныя экспэрты ў чацьвер дабраліся да месца крушэньня малайзійскага Боінга, будзе захоўвацца.

Паводле агенцтва Белта, прадстаўнікі так званай Данецкай народнай рэспублікі і ў чацьвер удзельнічалі ў перамовах з кантактнай групай у складзе Леаніда Кучмы ад Украіны, Міхаіла Зурабава ад Расеі і Хайдзі Тальявіні ад АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG