Шушкевіч: «Я думаю, што ніякіх зрухаў ад перамоваў не будзе. Тая крывадушнасьць, якую паказвае Расея, калі яна хоча накіраваць туды міратворцаў, калі захопнікі хочуць выступіць у ролі міратворцаў, — гэтая крывадушнасьць ні з чым не вымяральная. Спадзявацца, што раб Пуціна Лукашэнка тут можа адыграць нейкую канструктыўную ролю, ня варта. Лукашэнка быў, ёсьць і будзе пад Пуціным, ён не адважыцца зрабіць і паўкроку, не дазволенага Пуціным.
Таму тут будзе чарговы фарс. Толькі шкада, што наіўны Захад на нешта тут спадзяецца. Гэта абсалютна выключана, я ў гэтым упэўнены».
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч камэнтуе пэрспэктывы сёньняшніх трохбаковых перамоваў па ўкраінскім пытаньні, якія заплянаваныя ў Менску.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1